Атрымала свой колер ад volka_z_bolkava і трохі разгубілася. Ну, падабаюцца мне карычневыя сумкі і абутак. І што? Адным словам, прыйшлося трохі напружыць памяць і падумаць.
1. Пра дзяцінства У дзяцінстве была ў мяне цёмна-карычневая трыкатажная сукенка з каляровымі палоскамі ўнізе. І я яе проста ненавідзела! Нават памятаю адзін ранак, калі я проста рыдала ад таго,
( Read more... )
А пакажу я вам свае апошнія набыткі! Паштоўкі беларускія, але, праўда, не ўсе ад беларускіх мастакоў. На адваротным баку падаецца адрас сайта ці старонкі ў сацсетках, дзе можна пазнаёміцца і з астатнімі работамі.
Для многіх, думаю, 8 Сакавіка ўжо пачалося, а заўтра ў мяне можа не атрымацца... Таму віншую ўсіх са святам! Прыгажосці нам, любові, прыемных падарункаў, вясны і шчасця :)