Мой карычневы

Apr 03, 2014 21:23


Атрымала свой колер ад volka_z_bolkava і трохі разгубілася. Ну, падабаюцца мне карычневыя сумкі і абутак. І што? Адным словам, прыйшлося трохі напружыць памяць і падумаць.

1. Пра дзяцінства
У дзяцінстве была ў мяне цёмна-карычневая трыкатажная сукенка з каляровымі палоскамі ўнізе. І я яе проста ненавідзела! Нават памятаю адзін ранак, калі я проста рыдала ад таго, што трэба было апрануць яе ў садок. А вось не так даўно трапілася яна мне на вочы. І ведаецце: як на мой цяперашні густ - дык сімпатычная такая сукеначка. Я б з задавальненнем такую насіла.


2. Пра пачуцці
Карычневы - гэта асалода і задавальненне, бо колер шакаладу. А яшчэ - нянавісці, але не буду пра гэта.

3. Пра прыроду
Спачатку думала напісаць пра карычневыя (ну, ці падобныя да карычневага) памідоры. А пасля ўспомніла пра самае-самае - пра бульбу! Абажаю яе! Я ж бульбаман. І гэта не лечыцца, бо перадаецца праз пакаленне. У мяне - ад дзеда. На маім бацьку прырода у гэтым сэнсе адпачыла.

Спрабую сябе, канешне, трохі стрымліваць і абмяжоўваць. Галоўнае тут слова ТРОХІ, бо мяне на доўга не хапае. Не паем некалькі дзён бульбы - і раблюся злой і раздражнёнай. Нават страшна ўявіць, што са мной буде праз тыдзень ці два без яе! :))

4. Пра кагосьці
Тут, канешне, адразу згадваецца дзед. У яго быў адзін карычневы, у клетку, пінжак. Не ведаю ці любімы, але насіў ён яго часта. Дзеда ўжо няма, а пінжак застаўся. Некаторы час так і вісеў ў спальні. І здавалася, што дзед проста выйшаў, а пінжак надзець забыўся...

Ну, і яшчэ пра трох. У бацькоў і ў сястры карыя вочы. А я ў бабуль пайшла. Вось і атрымоўваецца, што ў нашай сям’і не без ... шэравокага. :)))

Калі хочаце далучыцца, магу дапамагчы з колерам  

памяць, дзядуля, гульня, каляровае, сям'я, Я, дзяцінства

Previous post Next post
Up