Абывацельска-літаратурнае

Dec 28, 2012 20:00



Памятаю, як на адным з бабруйскіх форумаў у беларускамоўным топіку зайшла гаворка пра сучасную беларускую літаратуру. Гаворка пачалася с сцвярджэння, што акрамя Карактевіча і Быкава па-беларуску чытаць няма чаго. Вядома ж, я не стрымалася, уставіла сваё: "ёсць чаго!" і хуценька пабегла шукаць які-небудь раман ці аповесць па-беларуску з сучасных. Шукала ў сеціве, у эл. варыянце трапіўся мне "Лабух" У. Няклаева. Адразу ж, пішу на форуме: "Вось чытаю тое і сёе пра наша сучаснае жыццё".
Лабух. Чакала нечага пра музыкаў, рэстараны, пошук сэнса жыцця і ўсё гэта ў нашай супярэчлівай рэчаіснасці. Сцэны ў ложку? Ну як жа ж без іх? Бо атрыманне асалоды любымі сродкамі ёсць з адных найвялікшых ідалаў сённяшняга свету. Аднак мая непадрыхтаваная свядомасць не вытрымала навалы гэтых сцэнаў у рамане. Кінула чытаць у той момант, калі галоўны герой пачаў залятацца да маці сваёй юнай каханкі. На жаль, так і не зразумела ці было ў рамане нешта яшчэ акрамя разнастайна і мастацка выпісанных ілюстрацый да фройдаўскай тэорыі пра чалавека.

Дапускаю, што проста я ўзялася не за сваю чытанку. На форуме так і прышлося пісаць: "не маё". Цяпер вось прачытала ў фб добрыя водгукі пра новы раман У. Някляева, узяла цікаўнасць пра што ён... 

кніга, я

Previous post Next post
Up