Снег, снежкі, зіма

Dec 05, 2012 00:09

Учора званіла маме вучня, прасіла, каб хлопчык не спазняўся, бо ў мяне на аўторак вельмі шчыльны графік. "Абавязкова прыйдзе" - паабяцала мама. А сёння набірае мяне і кажа, што сына настаўніца затрымала, больш за патрэбнае з дзецьмі займалася і вось цяпер малой спазняецца. Чакала яго больш за паўгадзіны, (потым гэтыя паўгадзіны і мяне чакалі). А ён прыйшоў такі радасны, свежы, з пахам зімы і снега, увесь ва ўсмешках і ў нейкім запале.
- Вы ведаеце чаму я спазніўся?
- Чаму?
- Мы пасля школы з пацанамі ў снежкі загуляліся...



Thomas Smythe Snowballing (1825-1906)

Та-а-ак, уначы выпаў снег. Хоць і не многа яго, аднак выглядае сур'ёзна. Мо' надоўга?

школа, дзеці, зіма, снег

Previous post Next post
Up