Значит это кому-нибудь нужно

Nov 26, 2012 17:35

Сасніла беларускага Паэта (менавіта так, з вялікай літары і сасніла). У сне ішла па восеньскаму гораду, засяроджанная на тым, каб як мага меней запэцкаць чаравікі ў гразь, бо пад нагамі замест асфальта была змоклая зямля. Ён, крыху адасоблена ад усіх, сядзеў з купкай маладых людзей наводдаль ад майго маршрута на драўлянай лаўцы. Я пакуль ішла мііма пазнала ў хлопцы свайго жж-фрэнда, зусім не здзівілася, а толькі падумала: "О, гэта ж беларускі Паэт, з маладых".

Астані шлях, (пакуль не прачнулася) мае думкі ўжо не засяроджваліся ні на чаравіках, ні на слоце і шэрасці восеньскага дня. Думалася нешта кшталту "Жыве Беларусь" у плане насуперак усяму пішуцца ж такі вершы, што кранаюць сэрца і розум...

вершы, сны

Previous post Next post
Up