пічальнае

Oct 21, 2012 19:50

Некалькі тыдняў таму даведалася, што ў Бабруйску адкрылася карцінная галерэя з усяго толькі адной прыступкай на ўваходзе. Сёння выбралася туды. Прыступку на ўваходзе дапамаглі адолець добрыя людзі, аднак унутры будынка выявіліся яшчэ тры прыступкі ўніз. (Эх, не і трэба было два тыдні так сур'ёзна марыць пра бестурботнае наведванне галерэі - меньш растроілася бы.) Ехала дамоў, ледзь не плакала.  Аб чым думала лепш не гаварыць. Бо і так сорамна з таго, што ўбачыўшы тыя прыступкі, замест нейкіх рацыянальных дзеянняў і слоў я прамовіла нешта пра тое, як мяне дастала гэта калхозная краіна, развярнулася і... На выхадзе наступныя добрыя людзі дапамаглі мне з'ехаць.

Знаёмы кажа, што трэба было не лаяцца, а папрасіць дапамагчы з'ехаць з тых трох прыступак. Няхай бы сам паспрабаваў з маімі сіламі, у маім вазку гэта зрабіць, а потым раіў. З'ехаць магчыма можна было, аднак заехаць абратна наўрадці, прынамсі, без некалькіх крэпкіх хлопцаў, якіх я там не назірала. Ды і не хачу я такім чынам трапляць у патрэбныя мне будынкі. Я хачу цывілізавана і спакойна. Каб можна было не шукаць суправаджальнікаў, бо не заўсёды іх так лёгка адшукаць, ды не думаць будзе каму дапамагчы ці не.

безбар'ерны асяродак, я

Previous post Next post
Up