Халодныя халады восеньскай восенню

Oct 15, 2012 16:36

Учора ўвесь вечар прасядзела ў абдымку з настольнай лямпай, - адагрэла рукі, стала лягчэй рухацца. Холад адымае напэўна каля 50 адсодкаў маёй магчымасці рухацца. Ад гэтага стамляюся, пачуваю сябе зусім хворай, нават быў момант, калі падумала, што хвароба дала рэзкі прагрэс і цяпер так будзе заўсёды. Аднак увечары адагрэлася і, о, шчасце! усё стала на свае месцы... Харошая ў мяне лямпа!

Ацяпленне пакуль яшчэ не ўключылі. Чакаю, бо ў такім холадзе жыццё ў мяне нейкае пяцьдзесятадсодкавае.))



Л. Афрэмаў "Самотны ровар"

А восень, як заўсёды захапляе яркасцю і прыгажосцю...  Трэба яшчэ паспець, хоць раз, выбрацца ў парк.

мае страднанія, малюнак, восень, я

Previous post Next post
Up