Харошы дзень

Aug 05, 2012 20:55

У гэты раз пад час прычасця перажыла надзвычайную радасць і любоў да Бога. Звычайна калупаешся ў сабе, шукаеш у чым бы яшчэ пакаяцца, а тут гэтая радасць "захапіла" літаральна з першых хвілін набажэнства і не пакінула пасля яго.  Так і мінуў дзень, харошы дзень... Сэрца здолела прыняць невялікую кроплю Божай ласкі і любові.

вера, царква, Бог

Previous post Next post
Up