Заданне на лета

Aug 07, 2012 13:05

Чытаць на лета задалі многа і не пра вампіраў. Ага, цяпер у нас толькі вампіры ў пашане, пасля іх з вялікім адрывам ідуць дэтэктывы. Кожную новую кнігу Альбіна пачынае з рытуальнага енку-плачу у якім у розных варыяцыях абыгрывае два пытання: Якая карысць ей будзе ад гэтай кнігі і каму ў галаву магло прыйсці так здзеквацца з дзяцей на летніх канікулах, скрадаючы ў іх каштоўныя хвіліны адпачынку? Потым ідуць нараканні на шрыфт (надта дробны), памеры кнігі (надта тоўстая) і стыль твору (асабліва, калі гэта паэма). Больш за ўсіх дасталася Шэкспіру за "Рамэа і Джульету", хоць шрыфт там зусім не дробны.

Я ўжо думала, што з беларускай літаратурай будзе ўдвая цяжэй. Аднак, не... чытае "Жураўліны крык" В. Быкава. Нараканні ўсё тыя ж: шрыфт, памеры кнігі + трагічнае "Ну, чаму ўся беларуская літаратура пра вайну?". На радасць мне прачытанае неблага разумее і можа пераказаць на больш ці меньш беларускай трасянцы.

Чытаем усё гэта ўлетку, бо за вучобай катастрафічна не хапае часу на літаратуру, усё забірае хімія ды фізіка з матэматыкай.

лета, школа, кніга, Альбіна

Previous post Next post
Up