Secret Garden

Jun 27, 2012 03:10

Некалькі месяцаў таму знаёмы хлопчык у кантакце кінуў мне на сцяну прыгожую мелодыю, якая была падпісана - Фрэдэрык Шапэн, сімфонія №5 "Нежность". Яна насамрэч вельмі пяшчотная, меланхалічная і... не падобная на астатнія творы Шапэна. (Потым высветлілася, што Шапэн наогул не пісал сімфоній.) Сімфоніі пісалі Бетховен і Рахманінаў, магчыма таму, а можа з якой іншай нагоды шматлікія сеціўныя меламаны прыпісвалі аўтарства той самай "пяшчоты" яшчэ і ім.

Сёння нарэшце даведалася, што насамрэч аўтар такой папулярнай мелодыі нарвежскі музыка Рольф Лёўланд, піаніст і прадзюсар дуэта "Secret Garden". Кампазіцыя "Songs from a Secret Garden" увайшла ў іх першы альбом, які яны запісалі пасля перамогі на Еўравідзенні ў 1995 годзе.



P.S. Успамінацца вядомы герой сучасных коміксаў з ягоным любімым пытаннем: "Людзі, ну чаму вы... (у дадзеным выпдаку) такія даверлівыя і нецікаўныя?"

))), музыка

Previous post Next post
Up