Ізноў дзеці.

Mar 02, 2012 21:52

Ёсць такая добрая летняя забаўка, асабліва ў спёку, прыемна пакідацца (не ў хаце, вядома) шарыкамі з халоднай вадой унтры і абліцца халоднай вадой таксама прыемна, калі шарыкі лопаюцца. Столькі смеху, крыку, беганіны. Весела.
Магчыма маіх малых напаткала настальгія па лету, бо яны ў выходныя набылі шарыкі і далей па сцэнару. Калі ж увечары выявілася мокрыя ложак і дыван, Ленка з Альбінай сцвярджалі, што не думалі лопаць шарыкі - тыя самі лопнулі.
Дзіўна, але ніхто з дарослых увесь дзень не зважаў на надтае ажыўленне ў дзіцячым стане кватэры. Як вочы былі заплюшчаныя.
Гісторыю з шарыкамі і іншыя падобныя напомніла карціна французскага мастака ХІХ стагоддзя Андрэ Анры Даржэля.


Andre Henri Dargelas (1828-1906) "Вакол свету" (Le tour du monde)

малюнак, сям'я, дзеці

Previous post Next post
Up