Восьмага сакавіка (сямейнае)

Mar 09, 2012 02:01

Восьмага сакавіка віншавала ўсіх цётак са святам - татавы, маміны сёстры і сваячніца. Раней гэта рабіў тата. На любое значнае для яго свята, ён браў тэлефон садзіўся на канапу і... ніводнага аднолькавага зычання, каму б не званіў. А тут прыйшоў да мяне з запіскай (так ён цяпер з намі размаўляе): "Павіншуй дзевак ад мяне", Усім "дзеўкам" ад 56 да 67 гадоў. 
Старалася, віншавала. Напрыканцы мае зычанні падняліся на такі высокі душэўна-эмацыйны ўзровень, што ў голасе мамінай стрыечнай сястры пачуліся слёзы. Місія выканана паспяхова! =))

блізкія людзі, сям'я, свята

Previous post Next post
Up