nostalgie

Feb 21, 2012 03:24

У мінулым годзе напрадвесні склаўся баявы вершык пра каханне, прысвечаны чалавеку не зусім светлы вобраз, якога на той час вельмі моцна яшчэ хваляваў сэрца і розум. Штосьці і сёння ўспомніўся мне той вобраз з лёгкім сумам і жаданнем жыць. Вясновая настальгія па цеплыні і блізкасці стасункаў?
За вакном капеж...

Патрэбны вершы пра змаганне,
паўсюль вайна.
А мне прымроілась каханне.
Як з нетраў сна
Узнялась моцнай хваляй суму
жаданне жыць,
вайне насуперак мыць шыбы,
сукенку шыць.
Паставіць цеста ў цёплым месцы -
няхай расце. 
Цябе сустрэну свежым хлебам.
Вярба цвіце.
Па свеце шляхам Вялікодным
вясна ідзе.
Раблю з ёй крокі ў перамогу -
бы па вадзе.

мае страднанія, мой вершык, вясна

Previous post Next post
Up