навагодняе

Dec 31, 2011 02:46

Год мінае. Але толькі ён і мінае, мы разам з усімі сваімі добрымі ці дрэннымі набыткамі года ўрачыста пераходзім у наступны. З Новым Годам! Зычу заўсёды бачыць і быць удзячнымі за ўсё добрае, што маем. А дрэннае... хай праз яго мы станем мацнейшымі і мудрэйшымі. Нажаль без Ласкі Божай гэта немагчыма ці амаль немагчыма, таму зычу кожнаму, хто будзе чытаць гэтыя словы - заставайцеся з Богам!
Сабе ж зычу і ўсім сэрцам жадаю, каб уверыў у Бога мой тата, бо цяжка яму цяпер - хвароба з'ядае, а ён не мае аніякай апоры ў барацьбе з ёй.


маст. Анатоль Концуб

P.S. Пагартала свой часопіс ад пачатку да канца... падумалась, што і выдаліць яго не шкада б было, каб не реальная гісторыя праВазок і фрэндстужка. Таму няхай жыве і далей. :)

Новы Год, настрой, свята, віншаванне

Previous post Next post
Up