Мароз і сонца

Jan 29, 2012 02:08

Учора не магла адарваць вачэй ад заваконня. Сонечна, блакінтна, бела-чыста, бярозава. Глядзела бы і глядзела.

Але нягледзячы на цудоўнасць зімняга дня у двары ціха і пуста. Некалькі гадзін угаворвала дзяцей выйсці пагуляцца на дварэ. Сама аж нутрынай адчуваю здАровасць такіх прагулак. Але ж куды там! Калі Альбіна з Ленай і згодныя пайсці дык толькі з Насцяй, а тая ўпёрлася рогам: "не хачу, так холадна". Ленка з Альбінай хоць у краму бегалі, марознага паху ў дом прынеслі, а Насця ўвесь дзень прасядзела ў хаце ў мроях аб сваіх віртуальных сябрах. Бо я прынцыпова не давала ім сёння наўт. К вечару Насця заенчыла: "Інга, пашкадуй мяне"... "Пашкадавала", дапусціла да і-нэта на гадзіну. А сама захуталася як мага цяплей, адчыніла фортачку і... зачыніла яе толькі, калі до-о-обра прамёрзла.  Аж, настрой падняўся=)

P.S. Дзякую Бога і ўсіх, хто маліўся за тату. Ён вельмі добра перанёс аперацыю, настрой у яго пазітыўны (напэўна за ўвесь перыяд хваробы такога не было), пасляаперацыйнае аднаўленне праходзіць таксама даволі паспяхова. Доктар ягоным становішчам задаволены. Госпад нясе нас на руках там, дзе мы бы і паўзці не здолелі.

жыццё, сям'я, дзеці, зіма, снег

Previous post Next post
Up