Наташка (жонка брата) запыталася ці бачыла я яе новыя рукатворы ў той момант, калі мой перадсвяточны настрой паспяхова распусціўся ў віры штодзённых турбот і праблем. І чамусьці менавіта гэтыя ніцяныя ялінкі а-ля калпак Санты паднялі яго (настрой) на святочны ўзровень. Вось патрэбна ж у гэтую пару прыняць сваю меру бляску мішуры ды розных зорачак-сняжынак, каб спатоліць дзіцячую тугу па казачным пераўтварэнням і супакоіцца да наступнага часу.
P.S. А мне дзеці на Раство керамічную саву падарылі. Насця з Альбінай.
Кажуць: "цяпер вы разам будзеце па начах не спаць. Ты ў інтэрнэце, а сава поруч." =)