Jan 13, 2008 17:18
Ну што ж спроба дык спроба! Здаецца ЖЖ гэта апошні віртуальны сродак общения, які я шчэ не засвоіла...
"Аська" трохі надакучыла сваімі прадказальнымі пытаньнямі і яшчэ больш прадказальнымі рэакцыямі на мае адказы. Форумы спрэчкамі, што ніяк не могуць закончыцца і мы кружым, кружым быццам заблукалі ў лесе.
Аднак сярод гэтага кружэньня мы знаходзім адзін аднаго, разумеемся і аказваецца, што больш нічога і не партрэбна - галоўнае адшукаць купку аднадумцаў, каб адхінуць самоту на колькі крокаў далей.
Што яшчэ патрэбна?
livejournal,
я,
пачатак,
інтэрнэт