Пра мужа

Mar 31, 2011 02:08

Размаўляла сёння з новым знаёмым у асьцы. У чалавека безліч праблемаў з працай, грашыма, сям'ёй, я нават словаў не магла адшукаць, каб нешта ў суцяшэнне вымавіць. Ён вернік і я разумею, што Бог і не з такіх сітуацыяў выводзіў, але ж і казаць проста "спадзявайся на Бога" часта выглядае як "адмазка" ад размовы. Запытвалася пра сям'ю, дзяцей, царкву, троху пра сябе гаварыла. Раптам ён кажа:
- А у тебя муж то есть?
Я засумавала, але коратка распавяла пра першую групу інваліднасці, каб адразу зняць пытанне. Ён атрымаў маё паведамленне і піша:
- И все же, что с мужем то?
І тут я чамусьці засаромелася гаварыць, што яго ніколі не было, кажу:
- Как-то не получилось с мужем...))
Аднак, гэткі недакладны адказ ён не зразумеў. Даслаў мне шмат пытальнікаў. А пакуль я думала як карацей і бескрыўдна адказаць, папрасіў прабачэння, што напэўна лезе не туды. Ага, не туды, толькі мне ўжо захацелася яму патлумачыць сітуацыю. Пачала распавядаць, што мужчыне патрэбна здаровая жанчына - памагатая па жыцці, што і боршч зварыць і кашулю памые, а не я. У адказ ён даслаў:
 - Странно, мужчине прежде всего нужна жена, а не здоровая жена...
Калі шчыра, ягоны адказ мне як кропля бальзаму на сэрца - кап. Аднак, я ўсё ж такі растлумачыла, чаму здаровая жонка лепей і мой субяседнік кінуўся мяне суцяшаць. Развіталіся мы на самай пазітыўнай ноце.

Праўду кажуць, калі табе кепска адшукай каму на твой погляд горш і палягчэе...)))

P.S. прарвемся

жыццё, ))), надзея памірае апошняй, я, інтэрнэт

Previous post Next post
Up