Чорная хмара, што накрыла неба за маім акном, спачатку пасыпала на зямлю дробным снегам, а потым раптам пасвятлела, стала празрыстай і знікла. Напэўна ўсе яе сілы сышлі разам са снегам. Цяпер свеціць сонца і гучыць капеж... вясна.
Са святам, сябры! Добрых добрых зменаў усім нам.
Сёння вельмі часта думаецца пра Паўла Севярынца, Дашкевіча і іншых палітзняволеных. Каб хутчэй настаў іх дзень Волі на свабодзе.