(no subject)

May 09, 2008 22:15

Дзень прайшоў і я ад усяго сэрца падзякавала Бога за тое, што ён ужо скончыўся. І ўсё ж я мала разумею, як можна жыць без Ягонай ласкі, дапамогі, прысутнасьці ў кожнай хвіліне жыцьця? Целы дзень адна, моцы няма самой варушыцца, аднак жа ж рабіла, што трэба, не ўпала, нічога не зламала... адкуль толькі сілы браліся?

Госпадзе, даруй мне маю малую веру, усе ўчарашнія хваляваньні і кепскі настрой. Я ж у сэрцы ведала, што Ты поруч і ўсё ў мяне будзе добра. Я дзякую Цябе Ойча, што захаваў дагэтуль, што ў нямогласьці чалавечай ты адкрываеш Сваю сілу. Не магу не хваліць Цябе, Бог жывы і літасьцівы...

Складу песьню Богу, хай пяецца вольна
Шчырая падзяка Госпаду Хрысту.
У страхе багавейным, дам Яму ўсю славу.
І схілю ў малітве сэрца перад Ім.

Варты, Ты наш Госпад - Валадар сусьвету,
Вечнага хваленьня з кожнае душы.

Ты нас збавіў сьмерці, нам наканаванай -
Вусьцішнай самоты без Твайго сьвятла.
У пекла адзіноты, болі, крыўды, страха,
Госпадзе рахманы, Ты сышоў за нас.

Мы цяпер свабодныя, граху не падуладныя.
Носім ў сэрцах частку Божага жыцьцья,
Ды Яго вачыма бачым навакольле
Радасна сьпяваем шчырую хвалу.

Хай пяецца слава сёньня і заўсёды
Госпаду Ісусу і з маёй душы!

падзяка, жыццё, мой вершык, Ісус Хрыстос, я, Бог

Previous post Next post
Up