Экспрэс-крэдыт Дэльтабанка, альбо як змарнаваць тыдзень з алігафрэнамі.

Jan 21, 2012 23:17


У сувязі з даволі вялікай пакупкай паспрабавалі ўзяць крэдыт. Па неасцярожнасці ўляпаліся ў Дельтабанк, аб чым хачу зараз падрабязна расказаць. Мо каму будзе карысна, каб пазбегнуць нашых памылак.
Дзея першая. Азнаямляльна-аптымістычная.

Прыносім кошт, нас інфармуюць што на нашую суму патрэбная даведка аб памеры даходаў за апошнія тры месяцы. Форма адвольная. Дарэчы, крэдыт толькі на пакупку, дастаўку не крэдыуем. Халера з вамі, шаноўныя дэльтабанкаўцы, а наогул крэдытуеце? А як жа!
Дзея другая. Гэтае "бжжж" не проста так.

Некалькі дзён губляем каб зрабіць даведку на Алену (так, на вялікіх прадпрыемствах гэта можа займаць некаторы час). Прыйшоўшы у наступны раз, даведваемся, што даведка не трэба. Трэба паручыцельства. Паручыцелем можа быць супруг, а даведкі не трэба зусім. Досыць пашпартоў атрымальніка і паручыцеля. Прабачце, памыліліся.

Дарэчы, упакоўку даксама не крэдытуем. Перарабіце дакументы на тавар, упакоўку вы павінны абавязкова аплаціць сваімі грашыма. А чаму нельга было сказаць раней? Ну, трасца на вас. Перарабілі.
Дзея трэцяя. Насцярожанасць, альбо Можа яны не зусім ёлупы, а проста ўдала прыкідаюцца.

Халера з ім. Збіраем пашпарты, едзем суботнім ранкам па крэдыт. Пачынаецца цырк з запаўненнем банкаўскіх цыдулак. Якім чынам прадстаўнік банка аднёс маю кампанію, якая займаецца праграмным забеспячэннем да сферы паслуг я не ведаю. Але гэта дробная акалічнасць ужо не здзіўляе. Ну банк такі. Цікава, а ліцэнзія ў іх ёсць?

Прабіраемся праз запаўненне, дакументы ідуць ў галоўны банк. Вынік павінны паведаміць праз дваццаць хвілін.
Дзея чацвёртая. Бобік здох, і дзякуй Богу!

Пасля больш чым гадзіны чакання (шчыра кажучы, ужо падумваю паслаць гэты банчок і пашукаць нейкі крыху іншы) пачынаецца апошняя частка марлезонскага балету.

Лене тэлефануе прадстаўніца банка і патрабуе хатні тэлефон сваякоў у Мінску. Лена шчыра адказвае, што са сваякоў у Мінску ёсць муж, астатнія ўсе за мяжою. Шчыра скажу, мы ж не ведалі, што трэба сабраць усю Аленіну сям'ю каб атрымаць крэдыт. Тым больш, што выйдзе ў разы даражэй, чымсці нашая пакупка. Але прадстаўніца банка робіць наступны ход канём: патрабуе гарацкія тэлефоны калег. Вы ведаеце гарацкія нумары сваіх калег, апроч працоўнага? Я не. І Алена не. Прадстаўніца яшчэ сціпла здзіўляецца, што бухгалтэрыя і прыёмная на месцах працы атрымальніка крэдыта і паручыцеля не адказваюць. Дэльтабанк не ведае, што не ўсе працуюць у суботу. Не ведаю чаму, але гэта мне ўсё яшчэ здаецца смешным.

Папярэднія касякі выглядаюць ужо проста шчырым папярэджаннем. Я канчаткова даспяваю паслаць "банк" куды падалей, але не ўпэўнены як лепш сказаць пра гэта Алене, якая ставіцца да гэтага цырка вельмі сур'ёзна і відавочна хвалюецца.

Калі нарэшце праз больш чым дзве гадзіны ад пачатку гульні "мы прыйшлі па крэдыт" прыйшоў адмоўны адказ (спазніліся няшмат, разоў у шэсць-сем, ну можа восем у параўнанні з заяўленымі "дваццаць хвілін, не больш") адчуваю палёгку. Не ўпэўнены што банк быў бы ў стане заўважыць такую дробязь як паступленне нашых грошай на рахунак, так што связвацца з ім відавочна не варта.
Вынік.

Адчуванне дзетак з парушэннямі ў развіцці, якія шчыра і старана гуляюць у банк. Не ведаю, можа калі б было шмат вольнага часу, можна б было звярнуцца проста каб паназіраць за гэтым фрык-шоу. Мне асабіста вельмі шкада Алену, якая да апошняга ўспрымала гэты банк як нейкую сур'ёзную установу і была вельмі непрыемна здзіўленая такім асблугоўваннем. Але яна ж дзікая, з Кыргызстану. Што з яе возьмеш?

назіранні, Беларусь, Менск, лытдыбр, мудзілы, эканоміка

Previous post Next post
Up