May 08, 2011 16:04
За апошнія гады мы больш-меньш звыклі да таго, што тое што трэба часцей за ўсё ёсць у крамах. Па коштах, якія ўражваюць замежных гасцёў, але ёсць. Цяпер мы паціху прызвычайваемся да таго, што яны там могуць "з'яўляцца", хаця класічнае савецкае "выкінулі" пакуль, здаецца яшчэ не ўвайшло ў абіход. Ну і гэта не лічачы кошты, якія растуць хутчэй чым на дрожжах. А міністр гандлю кажа, што ў Беларусі няма аніякіх праблем, усе тавары завозяць як і раней, асартымент не змяніўся. Цікава, а яго жонка за пракладкамі ходзіць у крамы/аптэкі ці ездзіць? Калі ездзіць то да каго: ушывых ці казлоў?
Набыць валюту магчыма альбо праз сайт prakapovich.ch, альбо купіўшы ў знаёмых. З улікам таго, што некаторыя лекі ў нас могуць не быць на прылаўках, бо нехта гуляецца ў вялікага начальніка і зацягнуў працяг ліцэнзіі, ці растамажвае іх тыднямі, гэта ужо несмешна. Як несмешныя сядзячыя чэргі каля абменнікаў на вакзале, парадак у якіх, як ва ўсялякім натоўпе з нагоды мерапрыемства, якое выклікае такія эмоцыі, узяла на кантроль нашая міліцыя. Дарэчы, можа і добра што так аператыўна: ніхто нікога не забіў і не знявечыў. А Нацбанк расказвае пра стабілізацыю, паляпшенне і нейкія пазітыўныя тэндэнцыі, якія трэба падтрымліваць. Маўляў, у Беларусі валюта не прадаецца не таму, што яе няма, а таму, што яна анікому не патрэбная зусім.
Карацей, хопіць мне мазгі дурыць і трымаць за ёлупа: паказвайце дзе сапраўдная Беларусь, а гэтыя чэргі з дэфіцытамі забярыце сабе. Не на таго напалі!
грамадства,
гумар,
падзеі,
мудзілы,
эканоміка