Сёння
апошні пост пра Саню, які застанецца з намі шчасліва жыве на нейкім вельмі падобным на мой нумар нечакана атрымала працяг. Я быў рады даведацца, што ў Сані не толькі з бабамі ўсё добра.
Але аб усім па-парадку. Спачатку ў першай палове дня мне пазваніў нейкі прадстаўнік мінскай інтэлігенцыі. Чаму інтэлігенцыі? Ну а хто ж яшчэ мог бы размаўляць з такой пыхай і высакамер'ем, да таго ж дэманструючы поўную тэхнічную неадукаванасць, размаўляючы гучна, але, чамусці не ў трубку. Ён некаторы час настойліва патрабаваў прызнацца, ці парадаю я 5800, а мяне ўсё душыў смех і нехта з рожкамі і капытццамі ўвесь час цягнуў за язык ляпнуць: "Не, 5800 ўжо скончыліся, засталіся толькі АК-74, Т-72 і С-300". Праўда, ўрэшце мой суразмоўца сазнаўся што размова ідзе пра продаж тэлефона Nokia 5800. Але, чамусці, мой адказ, што тэлефон я не прадаю яго не задавальняў і ён пачаў даказваць, што менавіта мой нумар тэлефона бачыў у аб'яве. Хм. Ну што зробіш, калі ў мяне толькі E61, які я прадаваць не збіраюся? Ну вось ён тое і зрабіў - паклаў трубку.
Вось так я страціў магчымасць прадаць тэлефон Nokia 5800 і зарабіць на гэтым шалёныя грошы. Затое ўзбагаціўся ўспамінамі пра размову з сапраўды інтэлігентным чалавекам.
І, тым не менш, я б не пісаў пра гэта, калі б не другая размова. Мне пазванілі з нейкага універсама, і доўга падрабязна тлумачылі якія ў іх там праблемы з колай/фантай, якую не прывезлі і што ім сказаў іх агент. Пяць хвілін такой інфармацыі ў той момант, калі галава цалкам і без выняткаў занятая працай амаль узарвалі мне мозг. Ветліва даслухаўшы гэтую жанчынку, я запытаўся, якое я маю да ўсяго гэтага дачыненне і чым магу дапамагчы. І, вядома ж, калі так ветліва адказваеш, то суразмоўца абавязкова адкажа табе ўзаемнасцю. "Вы - готовое изделие" - пачуў я са слухаўкі. Не, яна канешне потым патлумачыла, што гэта назва нейкай фірмы, куды яна хацела патрапіць. Але гэта было потым, пасля таго як яна вынесла мне мозг і прымусіла адчуць сябе банкай з тушонкаю.
На гэтай аптымістычнай ноце я не магу не пажадаць усім нам заставацца людзмі і ніколі не пераходзіць у катэгорыі як "вырабаў", так і "загатовак". Добрага ўсім вечара.