Тутэйшая інтэлігенцыя.

Nov 20, 2010 00:10


Як вядома ўсім, апроч самых адсталых народнасцяў Афрыкі, Беларусь - культурны цэнтр Еўропы і свету, крыніца і сэрца інтэлігентнасці, выхаванасці і пачуцця ўласнай годнасці. Вядома ж, калі чалавек прыязджае у такі цудоўны хрустальны сасуд стабільнасці і выхаванасці з вонкавага хаосу, то ён доўга не можа прызвычаіцца, здзіўляецца ўвесь час і шмат што яго ўражвае.

Вось і Алену пасля дзікага і некультурнага Кыргызстану шмат што ў нас уражвае. Сёння, напрыклад, уразіў хлопец, які выйшаў з дому нумар сто трыццаць пяць па вуліцы Максіма Багдановіча і, крыху адышоўшы ад пад'езда, пачаў спраўляць малую патрэбу. Прычым, усё гэта не спыняючы размову па тэлефоне.

Ці варта пасля гэтага здзіўляцца, што самая лепшая Нацыянальная бібліятэка Беларусі пабудавана менавіта ў нас?

назіранні, грамадства, мудзілы

Previous post Next post
Up