Вілейка, дзень другі

Aug 31, 2010 17:48


Другі дзень у Вілейцы пачынаўся з дажджу, які ляпаў па карнізе за вакном і час ад часу мякка пастукваў у шыбы. Спадзяванні зрабіць ў ранішнім светле некалькі фотаздымкаў касцёла не спраўдзіліся. Наогул, чаму мая фотакамера пасля гойсанняў з ёю пад дажджом ўсё яшчэ працуе я не надта разумею, але вельмі удзячны працавітым японцам за гэты цуд.

У гэты дзень спадар Сюдак адвёў нас на закінутыя старыя яўрэйскія могілкі. Нажаль, я не змог прачытаць надпісы на помніках, таму сказаць пра тое наколькі яны старыя не магу. Выглядяюць вельмі і вельмі старымі. Ніжэй некалькі фотаздымкаў з гэтых могілак.













Цікаўныя суграмадзяне з нізкім узроўнем выхавання зацікавіліся плітамі, якія закрываюць магілы. Магчыма, нехта нават падумаў, што гэта нешта накшталт труны, якую не закопваюць а проста ставяць на зямлю. Паколькі яшчэ за саветамі нам усім убілі што эксперымент - лепшы метад вызначэння ісціны як ў навуцы, так і ў тэхніцы, вядома ж, знайшліся смелыя эсперыментатары якія папрабівалі ці раскалолі некалькі такіх плітаў.





Наколькі я магу зразумець, агароджа вакол могілак зроблена адносна нядаўна і ахоплівае далёка не ўсю першапачатковую плошчу могілак. На фотаздымку ніжэй бачна агароджу, за якой рабіліся папярэднія здымкі і бачна, што магілы ёсць і за ёй. Жыхароў бліжэйшых дамоў гэта, мяркуючы па ўсім, не засмучае. Мне зрабілася неяк жудасна і ніякавата.



Некалькі год таму ізраільскія яўрэі паспрабавалі уладкаваць гэта месца і паставіць тут нейкі памятны знак. Знак на фотаздымку ніжэй. Звярніце ўвагу: ён выкананы і іўрыце і ангельскай, ніякай рускай і беларускай. Наколькі я зразумеў, гэта вынік абыякавасці, ці, нават, варожасці мясцовай улады да гэтага пачынання.



Пасля наведвання могілак, мы пайшлі гуляць ў лес. Дождж прыпусціў мацней і здейснілася тое, аб чым я марыў пакуль лета спрабавала засмажыць нас жыўцом: прагулка па восеньскім лесе ў дождж. Навокал нас скакаў неверогодна мілы і абаяльны сабака па мянушцы Кельт (бо помесь ірландскага валкадава з некім невядомым), якому даў прытулак Аляксей Сюдак. Так цікава было назіраць за ім. За кошт памераў і вагі, калі ён набягаў ззаду то было чутно такое "туп-туп-туп", што здавалася: ззаду наганяе коннік. Ніжэй некалькі фотаздымкаў, што мы зрабілі на ўзбярэжжы Віліі. І так, Паша, менавіта тут фотаздымкі Кельта. Вельмі раю пазнаёміцца асабіста.







Кельт і яго гаспадар.



Па дарозе назад у Вілейку мы наведалі месца, дзе быў растраляны Расціслаў Лапіцкі. Крыжы на гэтым месцы былі усталяваня грамацкімі актывістамі. Прыемна бачыць, што мясцовыя ўлады перасталі змагацца з гэтым простым сімвалам ушанавання нашай гісторыі.



На гэтым сканчаецца гісторыя пра нашую вандроўку ў Вілейку. Карыстаючыся нагодай, я хацеў бы яшчэ раз падзякаваць Аляксею Сюдаку, краязнаўцу, добраму, неабыякаваму чалавеку.

вандроўкі, Вілейка, фотаздымкі

Previous post Next post
Up