(no subject)

Oct 23, 2012 21:15

Неяк накаціла. Усё дрэнна, бессэнсоўна і безнадзейна. Ну, вядома ж, ня ўсё. Але шмат.
Сяджу рыдаю. Чаго рыдаю? ПМС, пэўна. Спадзяюся.
Праца задзяўбла. 
Людзі не разумеюць.
Жыць, як хацелася б, зараз не атрымоўваецца. Зашмат акалічнасьцяў.

Ёсьць і пазытыўныя моманты. І ёсьць мой Ромчык. Без яго прапала б.
А пра моманты... Зараз пабачыла дзіцёнка суседзяў. Пэўна, недзе месячны. Гэта такі цуд! Такі маленечкі прыгожанькі чалавечак! Праўда, свайго такога ўявіць не магу. А вось пакуль ён чыйсьці - мі-мі-мі!

Вось ужо і не рыдаю. Цудоўна.
А яшчэ ёсьць Паштоўка. Але пра яе асобна.

каханьне, дэпрэсія, работа, цыклічнасьць, людзі вакол мяне

Previous post Next post
Up