Паштоўка

Oct 23, 2012 23:11


Белыя капэрты лістоў і стракатыя малюнкі паштовак - хіба ў цэлым сьвеце існуе нешта, што можна было б параўнаць з пачуцьцём, калі чакаеш ліста?

Калі я расказвала сябру пра захапленьне пост-кросінгам, ён задумаўся пра нешта падобнае, але для беларусаў і, вядома ж, на беларускай мове.
У адрозьненьне ад многіх іншых людзей, ён не абмежаваўся толькі думкамі. І вуаля: Паштоўка
Цяпер мы зь ім працуем "Паштальёнам Лістовічам", па чарзе, як маем час. На дадзены момант у нас 35 удзельнікаў. 31 пашттоўка ці ліст ўжо знайшлі свайго адрасата, а 48 яшчэ шукаюць. Ня ведаю, як іншым, я мне кожны дзень цікава правяраць паштовую скрыню. Я радуюся кожнай паштоўцы. Я сумую, калі скрыня пустая. Я аддаю апошнія грошы на паштоўкі ды маркі. Я пішу, і я чакаю...
Ня ведаеш, што напісаць незнаёмаму чалавеку? Напішы верш. Ці радкі прозы. Мне было так прыемна напісаць дзяўчыне цытату з Караткевіча, а пасьля ўбачыць яе ў перапосьце іншай суполкі запісу гэтай дзяўчынкі. :)

Лістуйце па-беларуску! ;)

ВБМ, сябры, новае

Previous post Next post
Up