Вялікдзень

Apr 16, 2012 00:38

У нашай сям'і склалася традыцыя - на Вялікдзень сустракацца ў бабулі сям'ёй з боку бацькі. І гэта, на мой погляд, куды даражэй, сапраўдней і важней першапачатковай нагоды - хрысьціянскага сьвята, ад якога й засталася толькі мішура: фарбаваныя яйкі, куліч ды "Хрыстос уваскрос!" на ўваходзе ў хату. Вось і сёньня зьбіраліся. Я з самага раньня дапамагала бабулі гатаваць стол. І ў гэтым такая душэўнасьць, у гэтай сумеснай працы. 
Але, блін, сінхранізм. Толькі ўчора ў viasna прачытала пра псыхалягічны ціск з боку родных на тэму нашчадкаў, як сёньня ад мяне пачалі патрабаваць праўнукаў для дзеда. Людзі, я сама яшчэ такое дзіцё...
Дарэчы, сёньня дзіцё каталася на "Ракушках"! Шчасьцейка!..
Ну і пра ўчора. У нас зь сябрамі ўжо амаль традыцыя - зьбірацца на дранікі-дзернікі-дзеруны. Вось і ўчора: сустрэліся, набылі бульбы, пачысьцілі, падзерлі, пасмажылі... І елі пры сьвячах, запівая колай берасьцейскага разьліву зь келіхаў. :) 
Ах, і мне тут вершык прысьвяцілі! :)

сябры, вершы, людзі вакол мяне, маленькая радасць сабе, сям'я

Previous post Next post
Up