Сёньняшні сон

Apr 19, 2012 11:57

Сёньня быў сон-не сон. То бок я ведала, што гэта ня ёсьць гэтая так званая рэчаіснасьць. Але й за сон не лічыла. Успрымала як нейкі... прамежкавы слой. Па-мойму, я была там не адна. Але зь кім і што там рабіла - не памятаю. Хмм... хаця, не.. Узгадала! Я прымусіла кактус вырасьці на сваіх вачах! :) Во як. Зь нічога, у пустым гаршчку. Пасьля я хацела, каб на ім кветкі з'явіліся, але ўжо не атрымалася.
А гэта файнае пачуцьцё - амаль усемагутнасьць - магчымасьць зьмяняць акаляючую рэчаіснасьць пад сябе.
Але мне не хапае ўсьвядомленнасьці й памяці.

сон, lucid dreaming

Previous post Next post
Up