Чувак, гэта рэпчык, ці як Вожыкі становяцца паэтамі

Apr 14, 2012 01:13

Сёньня на Арт-сядзібе адбыўся творчы вечар Алеся Сьнега.
А мой вечар пачаўся з сяброўскіх пасядзелак на той самай сядзібе, з кубачка гарбаты, запальваньня благавоній. Пасьля пачалі праходзіць людзі, сам Сьнег, запрошаныя музыкі, гледачы... Прыйшла Наста, якая мусіла спазніцца, але спазніўся пачатак вечару. І нейкі хлапец-рэпер увесь на пантах высьвятляў, як яму ўключыць "мінус". І яшчэ ніхто не ведаў, што яго зваць Васіль Дзьмітрыевіч, ці Базыль. І пачаліся вершы, якія неяк ня ўразілі. Znarock і Green Pills слухаць было цікавей і прыемней. А пасьля былі конкурсы ад журналісткі радыё Рацыя. Людзі чыталі свае вершы. І некаторых было не спыніць (прывітаньне, Базыль). І я падштурхнула чалавека прачытаць штосьці з свайго, і ён атрымаў дыск і застаўся задаволены. А затым Насце выпала ўдзельнічаць у іншым конкурсе, і яна атрымала таксама дыск. А пасьля выступаў Вожык, які сказаў, што сёньня ён не рэпер, а паэт. І ён чытаў даволі прыемныя вершы. Ну, дакладна ня горшыя, чым у Сьнега. І таксама праводзіў конкурс - патрабаваў рыфмы. І Наста атрымала яшчэ дыск ад яго за рыфму да "Вітаўта". І тады яшчэ ніхто не ведаў, што з Вожыкам, паэтам-рэперам Базылём і нейкім яшчэ мужчынам мы з Настай будзем сядзець у кавярні пасьля. А на сыходзе з Арт-сядзібы нам з Настай пацалаваў рукі кантрабасіст. А Вожык на разьвітаньне расцалаваў нас у шчокі.
І ўсё было б мега, калі б нехта не абвінаваціў у "кідалаве".
Ай, усё і так было мега.

сябры, людзі вакол мяне, музыка

Previous post Next post
Up