Jul 15, 2010 17:11
Жыцьцё нараджаецца й сталее. Назапашваюцца мары й жаданьні. Назапашваецца досьвед жыцьця. Некаторыя мары й жаданьні ўжыцьцяўляюцца, а некаторыя чакаюць на свой час. Навошта імкнуцца да жаданага? Трэба папросту жыць тут і зараз. Тады вочы нечакана расплюшчацца й да сьвядомасьці дойдзе простая рэч: шчасьце - гэта прыемнасьць ад жыцьця тут і зараз.
Гады бягуць, як аблокі па небе пад час ветру. Шмат што незваротна адыходзіць у мінуласьць. Будучыня крыху палохае, але й абнадзейвае. Трывала хіба імгненна зараз. А зараз стала гучыць голас цыкадаў, якія хаваюцца на хвоінах...
Пра што сьпяваюць цыкады? Пра каханьне, пра імгненнасьць асалоды, пра хуткую плынь жыцьця ды кароткі век лета...
думкі