Jan 13, 2015 18:46
Ліна праводзіць мяне на трасу, калі я нахабна кажу ёй:
-Мне патрэбная машынка да Мінска.
І праз 3 гадзіны я сапраўды ў Мінску.
Але ўчора ўсё было зусім інакш.
Лес ля ашмянаў быў чароўны: бялюткія дрэвы наводдаль, салатавыя палі, прыпарошаныя сняжком, яркае сонца ў чысцюткім блакіце. Казачнае надвор'е, што трымалася ўжо некалькі тыдняў, якое напоўніцу спасцігнуць можна было толькі па-за горадам, толькі на трасе. І я спасцігала. Як мне падабалася гэта! Але стаяць 3 гадзіны на шашы ў полі і быць адкрытай усім вятрам мне падабалася менш - гэтая казачная прыгажосць забівала мяне. І, у сваёй папушчанасці, у сваім усведамленні ЎСЁ БУДЗЕ ДОБРА я ўсё ж дайшла да 4 стадыі чалавека, які памірае.
Адмаўленне
Гнеў
Барацьба
ДЭПРЭСІЯ!!!
І хоць мне было весела першыя 2,5 гадзіны- пачатак быў афігіцельны: я нарэшце сам-насам з матушкай-трасай, але напачатку 3-яй -гарэць мне ў пекле, пайду я, лягу пад той бярозкай, але з ТРАСЫ НЕ СЫДУ (Я НІКОЛІ НЕ СЫХОДЗІЛА З ТРАСЫ!!) лягу ды засну вечным сном. Мабыць, гэта была ПАКОРА.
Было ўсё гэтак жа казачна,я ўсё яшчэ стаяла на трасе, а наперадзе чакала самае ганебнае для мяне - там, на кардоне, прасіцца ў машынкі, якія тут, на трасе, праехалі міма. Як прыгожа яны мяне пасылалі! Але знайшоўся адзін хлапчыська, які паслаць не змог - 3 гадзіны амаль моўчкі мы кукавалі з ім на мяжы. Я толькі перакінуць мяне папрасіла, а тут, раптам, гляджу, і сонца села. ОПА! Падкініце да Вільні? Ладна. Я ўжо падумала, што ён Усмешка Божая, калі хлапчыська доўга вазіў мяне па Вільні, але не высаджваў (у самы цэнтр, мабыць, завязе, нягледзячы на тое, што я з ім амаль не размаўляла!) - і тут мы прыпаркоўваемся ў Акропаліс.
3 гадзіны на трасе. 3 гадзіны на мяжы. І я ў Акропалісе.
Побєдітєль по жизні.
Мільён машын, мільярд людзей- адсюль наогул магчыма з'ехаць звычайнаму смяротнаму?
Так, з цяжкасцю, але з'ехаць магчыма - каля 8 вечара я нарэшце ў цэнтры Вільні
Пра тое, як я хацела правесці гэты дзень у Вільні, за пару гадзін даехаўшы туды, як было калісьці (ці мне гэта прыснілася?) - проста скажу: НЕ ТАК!
Але я не ныю. Ліна ў Вільні радасна сустрэла мяне, мы не гулялі па горадзе, бо яна была стомленая пасля працы, а ціхая утульная Вільня (адкуль гэта ў маёй галаве?), у якой толькі што запалілі раствяную елку, нагадвала Мінск падчас быдла-святаў, тобіш не было рэзону і кайфу асаблівага - мы паехалі ў Вілейку - размаўляць, размаўляць, размаўляць- і гэта було цудоўна.
Настрой, з якім я выходзіла на трасу назад - СПЫН ЗДОХ. Сёння я дакладна заначую на трасе! І больш ніколі (клянуся, НІКОЛІ!) не буду спыніць! Хопіць! Свет абрынуўся ў цемру! У ім больш няма месца аўтаспыншчыкам!
А цяпер зірніце ў пачатак гісторыі