Мяшчанства

May 29, 2013 21:30

Размаўлялі надоечы са знаёмай пра побытавыя радасці-каштоўнасці. І з гэтай нагоды ў звязцы з абмеркаванымі прыкладамі вырашыла, што ў шкале вартасці на першым месцы падарожжы, на другім -- экіпіроўка для персанальнага экстэр'еру, і толькі на трэцім -- жыллёвыя штукі. Кепскі з мяне дамавы, і плітку за тышчу ўмоўных адзінак я не куплю для ваннага пакою. Бо напрыканцы жыцця хіба згадваюцца дарагія дываны і мэбля? Вось і застаецца -- сябе парадаваць ды ўражанняў набраць, якія не маюць тэрміну прыдатнасці.
Або трэба пачаць больш зарабляць, каб на ўсё хапала адначасова :)


Людзі

Previous post Next post
Up