Красный день календара :)

Mar 07, 2013 21:10

Пра святы выказваюцца, па-рознаму. Адны адабраюць, іншыя ганяць. Маўляў, пры чым тут жаночы дзень любоў-маркоў-мі-мі-мі, калі насамрэч справа ў барацьбе.
Ажыятаж паводле раскладу і праўда крыху раздражняе. Але ў цэлым: вясна, сонца, светла-цёпла, кветкі паўсюль, людзі з кветкамі ў руках, мужчыны ў аддзелах парфюму і бялізны падаруначкі выбіраюць -- гэта ж добра, пазітыўненька. Хай сабе і паводле календара.
На працы кветачкі дораць -- можаце асуджаць, але з эстэтычнага боку мне гэта падабаецца. Ну, які калега адважыцца без нагоды кветкі дарыць?! А так усё прыстойна атрымліваецца, бо гэтыя афіцыйныя святы -- легальная нагода даць прыгожа хабар, аказаць знакі ўвагі калегам, знаёмым, сябрам.



Ёсць яшчэ прыгожае свята Купалле, да календара таксама строга прывязанае. Не адмяніць жа яго і безсістэмна скакаць круглы год праз вогнішчы ў адбымку з дзеўкамі-хлопцамі! :)

Прыгожае, Людзі, Проста так

Previous post Next post
Up