Часы і норавы

Jun 30, 2013 13:58

На хвалі барацьбы за маральную чысціню сталічных дзяўчат узгадалася адна гісторыйка, датычная журналістыкі. Ёсць у мяне знаёмая журналістка. Дзеўка з сімпатычным экстэр'ерам: рост, танклявасць і т. д. І паведаміла яна аднойчы, што мае намер завесці сабе хоббі: пайсці ў начныя клубы go-go танцоркаю. Матывавала гэта сваёй любоўю да танцаў. Я, канешне, прыфігела ад такога палёту яе жаданняў, але ж дарослы чалавек і сама вызначае чым займацца ў вольны час.
То цяпер думаю, ці маюць журналісты права на прыватнае жыццё з пікантнымі момантамі. Ці як міс-свету мусяць быць эталонам дабрыні і цноты.
Зы. Фота для прыцягнення ўвагі :)

arbeit macht frei, Людзі

Previous post Next post
Up