Пра неграў

Dec 28, 2011 20:44

Учора вечарам двойчы была ў аўтобусе ў кампаніі неграў і выхадцаў з краінаў блізкіх да Індыі (з ідэнтыфікацыяй нацый у мяне складана :) ). Недалёка ад майго дому месціцца інтэрнат медунівера, і вось у аўтобусе ехалі маладыя госці-студэнты з цёплых краін. Гаварылі яны пра рускую мову, то бок словамі дзяліліся некаторымі тэрмінамі медыцынскімі па- ( Read more... )

Людзі

Leave a comment

Comments 12

uladzimer December 28 2011, 18:50:18 UTC
Афрыканцы, яны такія. І добра, калі яшчэ перарэжуць, бо звычайна перагрызаюць)))

Reply

magik_midnight December 28 2011, 18:54:05 UTC
Ну, гэтыя ж адукаваныя, ва ўніверы вучацца :)

Reply

uladzimer December 28 2011, 18:56:24 UTC
Ясная справа! Таму і перагрызаюць інтэлігентна: ня чмокаюць, ня чаўкаюць, сурвэтачкай вусны выціраюць, яшчэ і дзякуюць))

Reply


marsianka_selma December 28 2011, 20:35:21 UTC
Дзiвы якiя :)
А мне вельмi цiкава слухаць, як цыганкi размаўляюць памiж сабой: у iхняй незразумелай гамонцы трапляюцца нашыя словы (запазычаныя мусiбыць, як мясцовыя новыя рэалii), так сьмешна :)

Reply

magik_midnight December 28 2011, 20:38:37 UTC
Моўныя штукі ўвогуле цікавая рэч. Але ў маіх фаварытах пакуль віленскія палякі. Іх польская мова -- гэта ядроная сумесь беларускай, украінскай, рускай, польскай і літоўскай.

Reply


measles December 29 2011, 09:18:33 UTC
А мне і мясцовая інтылігенцыя рэгулярна даносіць, што я неадукаванае быдла, сям'я якога даволі недаўна прыехала ў Менск.

Літэральна, пару тыдняў таму акуратна і з густам апранутая старая харкнула мне пад ногі ладны камяк смаркачоў і потым шляхотна прамакнула вусны белай, як снег насовачкай. Тут нават такое хамскае рыла як я адразу зразумела, што жывая яшчэ старая менскай інтылігенцыя.

Reply

magik_midnight December 29 2011, 11:54:59 UTC
Гэта глабальная тэма "свае-чужынцы". Можа ты проста акцэнтуеш увагу на такіх момантах, ігнаруй!

Reply

measles December 29 2011, 11:57:50 UTC
Мяне хутчэй гэта смяшыць. :) Як і людзі, якія спачатку спрабуюць прайсці скрозь мяне (а я, калі не магу ухіліцца - спыняюся), а потым крычаць: "СЛОН!"

Нажаль, так пакуль ніхто і не сказаў як называецца жывёла, яка спрабуе прайсці праз нерухомага слана, які нават адхіляецца. Але пашукі працягваюцца, даследванні ідуць!;)

Reply

magik_midnight December 29 2011, 12:05:35 UTC
АААА, праўда крычаць "Слон!" ???
Ты ім адказвай "а ведаеце, што слон робіць з мурашамі, якіх нават і не заўважна?". Галоўна, гаварыць гэта з такім д'ябльскім выразам на твары, і злавесна рассмяяцца напрыканцы :)

Reply


ex_krywal January 6 2012, 12:10:06 UTC
аўтазапуск кепскі тым, што музыка грае. дзякуй, што прыбрала, але шкада, што зусім, а не пад кат :)

Reply

magik_midnight January 6 2012, 14:51:18 UTC
я паддаюся выхаванню :)

Reply


Leave a comment

Up