Пра неграў

Dec 28, 2011 20:44

Учора вечарам двойчы была ў аўтобусе ў кампаніі неграў і выхадцаў з краінаў блізкіх да Індыі (з ідэнтыфікацыяй нацый у мяне складана :) ). Недалёка ад майго дому месціцца інтэрнат медунівера, і вось у аўтобусе ехалі маладыя госці-студэнты з цёплых краін. Гаварылі яны пра рускую мову, то бок словамі дзяліліся некаторымі тэрмінамі медыцынскімі па-руску. Напрыклад, дзяўчына тлумачыла сваёй сяброўцы, што нерв (паказвала на руку) гэта тое ж, што saint fish па-англійску. Слоўнікі нічога падобнага пра saint fish мне не паведамілі. Інтрыга засталася.
Але не будзем пра гэта. На зваротным шляху я дзіўным чынам ізноў ехала з гэтымі ж студэнтамі. П'янаваты дзядзька, знешняга выгляду спітай багемы, пачаў вярзці нешта быццам сам сабе, але гледзячы на дзяўчат негрыцянак. Кшталту "А Афрыку я люблю!",  ды яшчэ такім сальным голасам. У выніку нейкі хлопец наехаў на гэтага мужыка і нават тузануў яго за плечы. Мужык супокаіўся на тэму Афрыкі, але цяпер заклікаў усю міліцыю быць сведкаю яго абразы.
Але галоўнае таксама не гэта :) Дзяўчына, да якой і адрасавліся словы  пра любоў да Афрыкі, відаць, тлумачачы сваёй знаёмай сутнасць канфлікту (тая была ў іншым баку аўтобуса), так натуральна паказала на сябе і правяла па свайму горлу далонню рукі, што я ўжо другі дзень думаю "рэзаць шыі ў Афрыцы -- нармальная з'ява".

Людзі

Previous post Next post
Up