Dec 04, 2014 16:49
Соня паехала з сябрамі на лецішча. Планаваліся шашлыкі, алкаголь, гітара, потым, хто дзе зможа, там і засне, а раніцай - пасля няспешнага сняданка раз’ехацца па сваіх гарадскіх норках. Соня толькі-толькі ўладкавалася на новую працу і была ўпэўнена, што на ёй яе ўсе ненавідзяць. Таму сустрэча з сябрамі ёй была патрэбна, як паветра. Яна ведала, што Сяргей будзе там, але гэта яе не спыніла. (З Сяргеем яны расталіся ўжо цэлых паўгады). Кампанія была вялікая, і яна была ўпэўнена, што неяк атрымаецца не стасавацца з ім. Так агулам амаль і выйшла.
Завадзілам быў Раман. Гэта не быў час хіппі ці панкаў, таму ён так і застаўся нікім. Сяброў тое не засмучала, настолько лёгка ў Рамана атрымлівалася прыдумаць нейкую справу, што знітуе ўсіх. Як і заўсёды, напачатку ўсе парачкамі і невялікімі групкамі разбегліся па розных кутах - хтосьці ў лес па ягады, хтосьці шукаць раку (якой не было). І толькі Раман застаўся мітусіцца на кухне. Гаспадыня лецішча, празрыстая светлавалосая дзяўчына, якую ўсе клікалі Шаня і ніхто не помніў сапраўднага імя, нешта жыва распавядала са стаканам віна, каротка паказваючы Роме патрэбныя яму прыбамбасы.
Соня не знайшла ракі і вярнулася нават раней іншых удзельнікаў сваёй дарэмнай экспедыцыі. Рома гатаваў сапраўдную закрытую піццу. “Кальсоне!” - так ён агалашаў яе назву кожны раз, калі нехта пытаў. Ён вырашыў рабіць яе ў сапраўднай печы, якую бацькі Шаня з нейкім намерам убудавалі ў картачны дачны домік. Ужо было гатова і раскатанае тонкае цеста, і парэзаны розныя прысмакі. Для нехітрай закускі ўсяго хапіла б і так. Але Раман упорліва калдаваў надалей. Ад гэтага цесная летняя кухонька здавалася пячорай алхіміка.
Шань распавядала, як мінулае лета яна праводзіла на нейкім сакрэтным крымскім месцы. Соня з цяжкасцю разбіралася ў геаграфіі паўвострава, але ў сукупнасці з чароўнымі ромінымі целарухамі эзатэрычныя роздумы Шані пачалі казацца нечым надзвычайным. Соня заахвоцілася гэтай магіяй і яна пачала распавядаць пра сваі дзіцячыя ўражанні ад марскога адпачынка за мяжой.
Калі ўсе вярнуліся, чараўніцтва не разбурылася, у яго быццам уліліся новыя моцныя струмяні. Соні было весела, яе распытвалі пра новую працу, і пра страшнага начальніка было расказваць лёгка. Кальсоне атрымалася, усе смяяліся з недарэчнай назвы і ад гэтага сочны духмяны пірог здаваўся яшчэ смачнейшым. Кепскае грузінскае віно быццам выпаралася ў паветра і п’яніла на манер кальяна.
Соня выйшла папаліць, з ёй выйшаў Сяргей.
- Ты ж не паліш… - спытала Соня, Сяргей ёй не адказаў.
А ці можна было лічыць, што яны сустракаліся? Сяргей быў у гэтым упэўнены, а Соня - не вельмі. Ён увлекаўся фатаграфіяй і сам рабіў фатаздымкі, паказваў гэта Соні. І вось гэтым вечарам яго не было, а раптам ён “праявіўся” тут побач. І яна ўспомніла тое, што стала праяўляцца ў ёй падчас рэдкіх, але такіх моцных сустрэч з ім. Тады яе гэта спужала. Спыніць было прасцей, чым адчуваць. Больна было і тое, і іншае. Тады яе гэта спужала вельмі моцна.
А цяпер яна не разумела, чаму сышла ад гэтага слаўнага хлопца - і Соня растроілася ад гэтай думкі. Ён стаяў тут маўчаў і тое было яшчэ больш важкім папрокам. І раптам сама ж узнегадавала ў адказ: а чаму ён прымушае яе адчуваць віну!? Мне гэта не патрэбна, я хачу іншага, я хачу магіі!.. Я хачу бачыць кольвек-які свет у сваім цяжкім жыцці. Не такое ў мяне і цяжкае жыццё. Я жывая, здаровая, я працую, у мяне ёсць мары. У мяне ёсць мары? У мяне з’яўляюцца мары! І ты тут ні пры чым!
- Чаму ты крычыш на мяне?! Я табе нічога не зрабіў! - пакрыўджана завапіў Сяргей у адказ. І соня так і не сцяміўшы, што менавіта вырвалася з яе ў летні вечар, кінулася назад у пакой, але магіі там ужо не было…
соня