Dec 03, 2014 10:56
Ганна выйшла з дому па дамашніх справах: забраць з рамонту сапагі, заплаціць у банку, зайсці ў краму - спраў няшмат, але пакуль усё абойдзеш, стомішся потым адпачываць. Яна прайшла ўніз па вуліцы, міма бібліятэкі, ёй падабался прайсці па невялічкім скверы, але там сабралася моладзь, і Ганна крочыла наўпрост. Перайшла вуліцу ля буйнога універмага, міма плошчы, зноў пераход. І вось там, дзе даўным-даўно на яе вачах пабудавалі нейкую вытворчасць, а потым з нядаўніх часоў мешкаваліся нейкія гандляры, Ганна пабачыла распахнутую жалезную браму. Замест шэрых бятонных блокаў, якія звычайна паўставалі з шызага асфальту, ляжаў зялёны-зялёны газон і стаялі купкі дрэваў - бярозы, нешта хвойнае і такія, якіх Ганна нават не ведала. А за імі на высокіх калонах узнімаўся невялічкі замак, падобны на застаўку Дыснея, кудысь у яго нетры, між калон туды-сюды сноўдаў ліфт. Напэўна, тут трэба сказаць, што амерыканскую анімацыю Ганна недалюблівала, але ў шоку яна нават спынілася і абярнулася. Сзаду па-ранейшаму была пазнавальная плошча - універсам, жылыя дамы з крамамі, сквер на плошчы. Яны хоць і змяняліся на яе вяку, але ж не так раптоўна, як колішні завод. І праз гэты кантраст перамены здаваліся яшчэ больш цудоўнымі.
Ганна падышла да маладога чалавека, які напэўна меў да гэтых пераменаў стаўленне. То лі па дзіўнай вопратцы (клетчатыя штаны і зялёны піджак - хоць было і зябка), то лі па агульнай жвавасці і выгляду - маладой, але ўжо лысаватай галаве. Што тут уласна здарылася, і як называецца, і як можна даведацца падрабязней - задалася яна пытаннямі, якія раптам загучалі рытарычна.
- Чакайце, а я вас ведаю. Вы актрыса! Тобок я не памятаю вашага імя, перапрашаю, але зусім упэўнены, што вот толькі што глядзеў з вамі фільм.
- Так, я актрыса, але наўрад ці вы глядзелі са мной фільм.
- Мы зусім нядаўна праглядалі савецкія немыя фільмы. І вы выглядаеце дакладна як адна з выканаўцаў. Там, вядома, вы былі маладзейшая, але тое, як вы сябе трымаеце, і вашы жэсты... Я нават назву помню... "Небяспечная схватка"!
Ганне прыйшлося прызнацца, што ў гэтым фільм яна сапраўды здымалася, але славы ёй ён не прынёс (як яна чакала). Прынамсі тады. Малады чалавек назваўся Уладзімірам і адразу прапанаваў зрабіць экскурсію па будынку, да якога сапраўды ён меў прамое дачыненне.
Ён доўга і агульна расказваў пра сутнасць і прызначэнне новага будынку, яго наватарства, адкуль увогуле пайшло будаўніцтва - Ганна не зразумела ні слова, яна крочыла па акуратнай плітцы, заходзячы на газон ("Па ім можна хадзіць!" - з нейкім нават гонарам зазначыў Уладзімір), глядзела на акуратныя архітэктурныя формы, ёй здавалася, што яна трапіла ў нейкую казку - нават падалося, што сціх вецер, і каб не выступіў пот, яна зняла шапку.
Яны спачатку падняліся на самы верх, дзе была вялікая веранда, і Ганна ўпершыню пабачыла раён, дзе жыла апошнія дзесяткі год, і здзівілася, наколькі жывапісным ён быў. "Быццам і не ў нас..." - падумала Ганна і спужалася сваёй думкі.
На кожным паверсе Уладзімір паказваў буйныя офісы, дзе працавала шмат людзей, маладых, засяроджаных, такімі Ганна ніколі іх не бачыла. Уладзімір паказаў ёй бібліятэку, мясцовую сталоўку, нават невялікі клуб, дзе ладзіліся канцэрты і кінапаказы, і вось як раз нядаўна паказалі кінакарціну з удзелам Ганны. І Уладзімір з ходу прапанаваў неяк зрабіць творчую сустрэчу.
Ганна выйшла з замка, пайшла дамоў, забыўшы пра ўсе справы, і ні разу не абярнулася назад. Дома яна села ля тэлефона, нават не сняла паліто, толькі шапку. І падумала, каму ж яна можа патэлефанаваць, каб расказаць гэту гісторыю.
соня