Насычаны дзень

Apr 14, 2013 01:02



Здараюцца дні, калі б лепей іх раскідаць хаця бы на два:)
Зранку мы доўга збіраліся, снедалі і бясконца мылі посуд, а яшчэ вырашылі, што фармат мерапрыемства, дзе ёсць больш за 3 дзяцёнка ўзроста 3-5 год (а ў нас усяго было 5 дзяцей), варта пераносіць у вялікае памяшканне, а лепей на паветра, ды ўвогуле дастаткова было б толькі бацькоў на свяце і сваіх дзяцей)))

Былі мы на цудоўным канцэрце "Скворечника" ў Граффіці, там дзяцей было ў 10 разоў болей, але музыкі добра іх засярождвалі, таму нам было нармалёва. Твар Яніка свяціўся шчасцем, а мне больш і не трэба. Пелі, танцавалі, вучыліся "гучаць целам", уражваліся вялікай колькасцю незвычайных музычных інструментаў, цікавымі дэкарацыямі і Анакай, якая танцавала пад столлю:)

Івонка, прадрыхла ўвесь канцэрт, потым дома гулялася з татам, пакуль я рыхтавалася да чарговых гасцей. А потым зноў спала, а мы рагаталі, калі хлопцы ўзгадвалі сваё дзяцінства. Дзень народзінаў атрымаўся такі цікавы, хлапчуковы. Зараз дома засталіся толькі дзяўчаткі: Янка з'ехаў да бабулі, а Сяржук у нейкі рок-клуб, каб ужо "мальчишник, так мальчишник". Цікава, як нам заўтра патрапіць на Базартчык. Карацей разгуляліся мы - кожны дзень нас кудысьці прэ, таму давайце сябры сустракацца!)))



І мой прыдумшчык - Янка, які дзьмуў на бурбалкі, выпадкова ўзятым з сабой, венцілятарам:)))


мысли вслух, мамское, дети, семья

Previous post Next post
Up