Дзень трэці (спрабую пісаць кожны дзень)

Apr 13, 2013 00:26

Дзень народзінаў мужа. І навіна, якая надала адчуванне, што прыгнулі мы разам з парашутам - назад ужо немагчыма, а што наперадзе невядома, але так цікава! Жыццё уражавае)))

Янка дурэе (мабыць таму, што я) ад вялікай колькасці гасцей, адпачатку біўся і крычэў, а напрыканцы проста казаў, што ім ужо варта сыходзіць)) з цікавага Янка з 5ці гадовай сястрой абмяркоўвалі, як яны нараджаліся. Мяне ўразіла, як Янка сказаў, што ляжаў галавой уніз, а потым рэзка выпрыгнуў. А вось Машку дасталі з жывоціка мамы...

Івонка - цуд! Дзякуючы яе спакою, а потым доўгаму сну, я прыгатавала цэлы стол ежы, для эксперыменту нават дэсэрт паспела. Адчула, сабе жонкай з амерыканскай фатаграфіі 50-х: прыгожая, шчаслівая гаспадыня. А яшчэ апранула на дачушку сукенку, такая смешная і на дзяўчынку адразу падобна!

Незвычайны дзень)

мысли вслух, мамское, дети, семья

Previous post Next post
Up