Хуткасць жыцця расце:)

Apr 14, 2013 23:20

Думала, што ў суботу было шмат прыгод, але нядзеля выдалася яшчэ больш насычаная, дзякуючы чаму ў 21 ужо спалі ўсе:)
Зранку мы са спазненнем трапілі на Базартчык, я нават патанчыла пад Вурай! А хлопцы мае назіралі, але такое адчуванне, што ў 12 яшчэ не праснуліся (тата, таму што гуляў свой дзень народзінаў са сваімі сябрамі да 3х ночы, а Янка крыху ашалеў ад натоўпу і гукаў, таму сядзеў на барнай стойке, як глядач), а мы з Івонкай адразу пайшлі ўдзельнічаць:) Потым мы яшчэ святкавалі 2годдзе Дамінічкі - быў нерэальна смачны Напалеон (пішу, а ў самой аж у жывоце бурчыць - эх, смакаты хочацца). Прыемна было пабачыць сябраў і вельмі шмат знаёмых, вельмі было ўтульна! А потым мы яшчэ прыдумалі і на лецішча скокнуць, але адліга нам не дазволіла даехаць літаральна пару кілометраў. Паехалі назад праз кафэ з драўлянымі статуямі. Там Янка знайшоў шмат цікавых камянёў, таму дамоў вяртаўся з поўнымі кішэнямі скарбаў:)

Івонка, шмат сёння езділа ў слінгу, а я ж думала буду яе толькі з пункта "А" ў "Б" насіць, але дачушка зараз хоча мяне адчуваць скурай, там яна сапраўдны "слінгажыхар". Напрыканцы я яе выпусціла на волю, таму яе дзяўчаткі крыху паціскалі, а Сяржук вельмі здзівіўся, калі знайшоў мяне без дзіцёнка:)))

Янка, нагуляўся, надурэўся і не здолеў заснуць, бо быў вельмі ўзбуджаны. Вытрымаў 70км да лецішча, а на зваротным шляху заснуў, цікава што праспаў з 18.30 да 6.30 раніцы - во стаміўся:))) Ой, а яшчэ ў кавярні (мабыць ад стомы) набраў з сальніцы лыжку солі і з'еў... тата яго падхапіў і пабег ў бок бара, каб рот памыць, але чамусьці не вадой, а пачаў церці язык сурвэткамі, ад чаго ўсё выйшла наружу. Карацей перапужалі афіцыянтаў і гасцей. Нам потым распавядаў, што быў упэўнены, што гэта цукар!

мысли вслух, мамское, дети, семья

Previous post Next post
Up