Экспедыцыя. Мастоўскі раён 2

Aug 22, 2014 12:22



Прэдка Вера Якаўлеўна (1939)
“На Вялікдзень сонца грае!”
Гэтая жанчына мяне моцна ўразіла. У яе проста неверагодна ўжываюцца дзве Веры ўнутры: адна малодзенькая, вясёлая, якая любіла хадзіць на танцы,у якой вочы прамяняцца светам і дабрынёй; і другая,у якой няма жыцця ў вачах,у якую яна ператвараецца,калі прыгадвае свае гора,а прыгадвае яна яго часта, яно не адпускае,трымае яе моцна сваімі кутамі. Калі яе дачцы Ірыне было 19 год, яе ўвечары збіў на машыне міліцыянер. Яна вярталася з хлапцом з танцаў,і яе забіла насмерць, а хлапец застаўся калекам на ўсё жыццё.Прайшло ўжо шмат год з таго часу,а боль усё не адпускае ці яна сама яго не адпускае,але ў гэтым толькі Бог ёй суддзя. Вера Якаўлеўна ведае, што на Вялікдзень “сонца грае”, што яно прамяніцца і пераліваецца па-асабліваму.А яшчэ яна вырошчвае “каляндру”( карыандр),якім пачаставала і мяне.



саматканы дыванок





царква св.Ганны ў вёсцы Пацэвічы. Вядомая следам,які па веры мясцовых жыхароў некалі пакінула тут Багародзіца. 7 Жніўня на Дзень святой Ганны тут адбываецца вялікі фэст з паломнікамі з суседніх вёсак і не толькі



Пацэвіцкі ДК. Крэсла абцягнута саматканым дыванком



саматканы шэдэўр





мясцовыя жыхаркі





Сурмач Валянціна Бенедзіктаўна (1949)
Ёсць нешта мужчынскае ў некаторых жанчынах. Вот глядзіш на такую - і бачыш у ёй мужчыну, трошкі суворага, трошкі закрытага,а не летуценную, балтлівую лёгкую жанчынку. Прыходзіш да яе дахаты і бачыш мужа, які нешта чыніць каля печкі і ўвесь час каментуе вашую размову, нешта дадае, папраўляе, не дае слова сказаць. Так бачна, калі нешта не зусім так у сям’і, але вельмі сумна, калі гэта ўжо людзі старыя, бо часу на выпраўленне ў іх ужо не так шмат засталося,нажаль.А,можа, гэта ўсё мне толькі падалося.





Садоўская Лідзія Фёдараўна (1954)
Тут хочацца сказаць: ёсць такая тып чалавека - “клубніца”(загадчыца Дома культуры пры СССР). Імі становяцца звычайна вельмі жывыя, актыўныя, экстравертычныя жанчыны. Гэтакія піянеркі, камсамолкі і проста красавіцы. На старасці ў іх хата поўная дзяцей і ўнукаў, іх ведаюць усе суседзі і яны ведаюць усіх,уся і пра ўсіх. З імі нясумна, яны накормяць, напояць і з сабой агуркоў яшчэ надаюць.



працяг саматканай прыгажосці




Беларусь, народная культура, мои фотографии, этнаграфія

Previous post Next post
Up