Экспедыцыя. Мастоўскі раён 3

Aug 24, 2014 15:37



Мандзік Марыя Міхайлаўна (1925)
Вельмі светлы чалавек. Першая рукадзельніца на вёсцы. У мадладосці шыла, вязала, ткала проста ўсё магчымае. Неверагоднай прыгажосці засталіся абрусы, посцілкі, дываны, накідкі на падушкі. Уразіла майстэрства і ахайнасць з якой былі зроблены вырабы.
Падчас размовы перабірала рукамі, церабіла ўласную вопратку, суседка жартавала,што і ў свае 89 яна шые. Дачка распавядала,што і галіфэ і кажухі шыліся, і з іншых вёсак прыходзілі да яе маці з замовамі.














уся гэтая прыгажосць таксама зроблена ўручную гаспадыняй




Previous post Next post
Up