Экспедыцыя. Мастоўскі раён 1

Aug 21, 2014 13:57

Паехала я напачатку жніўня з СЭТам у этнаграфічную экспедыцыю.Гэта быў мой першы вопыт у такога кшталту паездках,але гэта было нешта проста неверагоднае!
Адразу ўсведаміла наколькі мала мы ведаем пра свае карані,пра беларускую вёску,наколькі ж лёгка намі маніпуляваць,расказваючы што жанчынкі ў какошніках гэта нашая культура і вясёлыя песні-пляскі на Дажынках нашае ўсё.А сапраўдная культура-та значна глыбейшая,задуменная,глыбокая,але і адначасова каляровая,жывая,сапраўдная.
У экспедыцыі ўсё неяк стала на свае месцы ў галаве.Прайшла дакладная мяжа паміж тым "что такое хорошо и что такое плохо",якая часта прыціраецца туманнымі думкамі пра пакуты ўласнага эга і гарадской мітусьнёй. Там жа ў тым людзей папярэдніх пакаленняў усё было значна прасцей і складаней адначасова: цяжарная жанчына магла адна зжаць тры гектары пшаніцы і адначасова з запалам распавядаць якой шчаслівай яна была,як дзетак гадавала.Вот сядзіш насупраць такой 80-гадовай,у якой вочы ззяюць і неяк сорамна распавесці пра свае "глыбока эмацыйныя праблемы", бо праблема гэта калі муж памёр у 35 і на руках пяцёра дзяцей,якіх карміць і гадаваць трэба. Праблема-гэта калі тваю любімую дачку міліцыянер на машыне збіў,праблема- гэта калі галадаеш у пасляваенныя годы...Гэта ўсё,канешне,не значыць што і ў нашыя часы гора не здараецца,але там трапляеш у нейкі зусім іншы час,да людзей зусім іншага не-цяперашняга гатунку і разумееш,што ёсць чаму павучыцца ў гэтага ўжо адыходзячага пакалення, ёсць на што паглядзець і ёсць што пераняць.

вёска Міжава Мастоўскага раёну,Гарадзенскай вобласці




Красько Надзея Мікалаеўна (1934г.н.)
Распавядала нам, што раней,калі трымала кароў,то рабіла сыр.” Малако павінна скіснуць(канешне,хатняе малако,сапраўднае, а не з крамы),трэба пачакаць пакуль яно не аддзеліцца ад сывараткі, затым уліць у “клінок”(на здымку вышэй). Трэба пачакаць пакуль падсохне, потым дастаць і пад прэс (накрыць дошчачкай)”.
Вот чым тлумачыцца трохвугольная форма сыру! Клінком!



Яе брат,Калнаш Міхаіл Мікалаевіч (1927)
Майстравіты чалавек. Быў кавалём. Кавальству навучыўся ў арміі у Расіі. Распавядаў пра стрэхароў, як рабілі калодзежы, бочкі. Саламяная стрэха магла да 10 год прастаяць, і яна лепей за шыферную,бо пад яе снег не задувае.



Шырокі Яўген Канстанцінавіч (1930)
Нязломны абаронца праваслаўнай веры. Падчас Савецкага Саюзу не перастаў хадзіць у царкву,не адступаў ніколі ад сваёй веры. Ездзіў у раённы і нават абласны савет,каб правялі электрычнасць у іх мясцовай царкве. Хрысціў усіх сваіх трох сыноў,хоць і пад забаронай.
Саўко Соф’я Іванаўна (1934)
Бывала каравайніцай



хатняя жывёлка бусел)


Беларусь, народная культура, путешествия, мои фотографии, этнаграфія

Previous post Next post
Up