абстракцыя

Jun 12, 2014 23:53

Што такое абстракцыя?Гэта еднасць з прыродай,назіранне яе,адкрывання аспектаў яе гледачам.Гэта не паказанне прыгожа квітнеючай вішні,якую кожны і так бачыць і можа ацаніць,а паказанне фактуры лісця,яго руху на ветры,на які не кожны зверне ўвагу з першага позірку.
Абстракцыя-гэта эксперымент,даследванне з фактурамі,матэрыяламі,вечны пошук нечага новага і нязведанага.
Абстракцыя-гэта адсутнасць адказнасці,абсалютна апалітычны акт,за які не трэба браць на сябе адказнасць,бо той хто робіць Нішто не можа быць абвінавачаны за рабленне Нечага.Максімум яго можна абвінаваціць у нерабленні Патрэбнага ўладам,але і тут можна знайсці кампраміс,бо Непатрэбнае ён таксама не робіць,бо ён нейтральны.
Абстакцыя-гэта вельмі беларускае.Сутнасна беларускае ўцяканне ад адказнасці ў эксперымент і прыгожае нішто,таму на гэтых землях яна так і квітнее,а ўсё палітычна заангажаванае прыжываецца слаба,бо характару народнаму не адпавядае.

мастацтва, думкі

Previous post Next post
Up