(no subject)

May 22, 2014 12:56

Тут лета на насу,гарачыня на вуліцы,сесія набліжаецца,а я ўсё думаю пра палітыку.Ну вот так бывае.Печёнкамі чую што добра не будзе ў бліжэйшыя 5-10 год у сітуацыі постсавецеія краіны-Еўропа,а па нас,тым хто нарадзіўся там і адукаваўся нетам, бахне першым.І то бахне не столькі нейкімі там візавымі рэжымамі-межамі,колькі межамі ў галовах людзей. Паміж беларусамі і еўрапейцамі ёсць мяжа.Яна ва ўсім: пачынаючы з каталіцызма(пратэстанызму) і ўсіх яго выцякаючых,выбару ежы ў крамах,магчымасці падарожнічаць,прэсы і скончваючы элементарнымі бытавымі звычкамі.Канешне,пасля распаду СССР постсавецкія краіны ламанулі ў Еўропу і ўсе пабачылі як там хораша людзі жывуць,і гэты комплекс непаўнавартаснасці пачаў фарміравацца,бо было відавочна хто культурней,прыгажэй і больш мае.Але вядома ж ,што ўвесь час адчуваць сябе горшым немагчыма,злоба пачынае капіцца на тых хто хутчэйшы,вышэйшы,смялейшы,і ў нейкі момант яна пачне вылазіць.Тады праіграўшы пачынае пляваць на выйграўшага,кідацца камянямі і цешыцца сваім становішчам прайграўшага(мол,я і так прайграў,пляваў я на вас,мне ўсё можна).Пры такім раскладзе выйграўшы пачынае глядзець на прайграўшага яшчэ болш зверху: мала таго,што слабейшы,дык яшчэ і выпендрываецца,вар’ят нейкі.У той жа самы час пачынае бачыць,што гэты вар’ят ужо кідаецца булыжнікамі замест таго,каб паразмаўляць(бо вар’ят жа ж!)і пачынае ўжо яго баяцца,бо калі булыжнік башку расшыбе,то будзе ўжо не да разумных разглагольстваваній.І стаіць такі выйграўшы з расшыранымі ад жаху зрэнкамі і пачынае несці несусветную лухту на прайграўшага,тыкаць пальцам на яго вар’яцтва пры гэтым моцна трасучыся ад страху.
А ты стаіш і не ведаеш што табе рабіць.Грамадзянская вайна ў галовах людзей.
Previous post Next post
Up