Istanbul 1

Jun 14, 2014 19:11

Гэта горад руху,машынаў,людзей,прыправаў,арэшкаў,чаяк,дываноў і мячэцяў…Там усё сплятаецца ў адзін суцэльны вір,які спачатку пужае сваёй велічнасцю,а пасля зацягвае ў глыб сябе.І ў параўнанні з ім мы маленькія,нязначныя,анахраматычныя. Спачатку Стамбул пужае сваімі адлегласцямі,20 міліённым(неафіцыйна) насельніцтвам,адштурхоўвае нават маю ўсё такі еўрапейскую душу,а пасля ты пачынаеш атрымліваць асалоду ад гэтае іншароднасці,іншасці і знаходзіш у ёй і нешта блізкае сабе.
Жывучы на Beylikdüzü,можна ацаніць яго памеры і адлегласці,хоць для мяне так і засталося таямніцай як яны там функцыянуюць без інфраструктуры(не лічачы лавак,банкаў і жылых дамоў).
Гэта горад ісламу,і толькі ісламу,адназначна ісламу,ніякай Візантыяй там ужо даўно і не пахне.
Горад жанчынаў сярэдняга веку ў хіджабах,паранджах і чадрах.
Горад басаногіх сірыйскіх бежанцаў.
Горад мора і натоўпаў.Горад базару.Горад катоў.






вядомая сваімі маніфестацыямі плошча Таксім
























путешествия, мои фотографии

Previous post Next post
Up