Годзе зімовага рабскага сну! Суботнім днём 20 красавіка прыходзьце дакрануцца да кніжных ручаёў і ручаінак.
У праграме экскурсіі:
наведванне «нулявога кніжнага кіламетра»;
азнаямленне з кніжнымі навінкамі 2013 года;
раскрыццё некаторых таямніц беларускага кнігадруку.
Кнігарня логвінаЎ (Незалежнасці 37а, гэта ля Плошчы Перамогі, у дварах за домам «Подзвіг народа». Пачатак, а 14-й).
Працягласць - 36 хвілін. Экскурсія - вольная.
Экскурсія праходзіць у межах «Фэсту экскурсаводаў» і пасуе для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.