- Вершы прынеслі ў друк, - загаманіў вышэйшы.
- Добра, - пахваліў загадчык. - па 20 кап. Надрукуем.
- Што?! Па 20 кап.? Мне 20 кап. За радок?
Пачаліся спрэчкі. Прынёслыя вершы ўвесь час напіралі на тое, што яны пішуць толькі за 30 кап. За радок, і што іншых яны, к аб і хацелі, не могуць напісаць, але загадчык упёрся і на ўсё спакойна адказваў:
- Браточкі, няма грошай!
Лявон Савёнак. “Як я арганізоўваўся”. 1927 г.
Трымаеш яе за руку,
Зазіраеш ёй у вочы,
думаеш,
3,75 за радок,
3,75 за радок.
А Рыжкову
12,20
Андрэй Адамовіч. Парады маладому верлібрысту. 2013 г.